У цяперашні час ва ўсёй краіне ідзе адраджэнне беларускай нацыянальнай мовы, культуры. Вялікая роля ў далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да родных беларускіх традыцый адводзіцца бацькам. Яны першыя сваёй эмацыянальнасцю, узнёсласцю, пяшчотаю да роднага слова павінны зацікавіць дзяцей нацыянальнай спадчынай свайго народа. Важна каб і бацькі, і педагогі былі шчырымі прыхільнікамі адраджэння беларускай культуры, разумелі неабходнасць ведання беларускай мовы, добра валодалі ёй.
Каб развіваць індывідуальныя творчыя здольнасці дзяцей, узбагачаць іх уяўленні аб роднай Беларусі патрэбна наладжваць работу фальклорных, танцавальных, тэатральных і іншых гурткоў, а гэта магчыма толькі ў дзіцячым садзе. Знаёмства дзяцей з роднай мовай, літаратурай, фальклорам, народнай песняй, музыкай, гульнёй спрыяе глыбокаму выхаванню духоўнасці, усебаковаму, гарманічнаму развіццю.
Творы вуснай народнай творчасці маюць вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне, садзейнічаюць развіццю вобразнасці думкі, узбагачаюць дзіцячае асяроддзе.
У апошнія гады ўзрастае інтарэс да фальклору. Грамадзянства як бы пачула: жыватворную сілу аднаўлення можна здабыць у невычарпальнай крыніцы народнасці. Нездарма слова “фальклор”, з’яўляючыся словам англійскага паходжання, перакладаецца, як “народная мудрасць”. Знаемства з лепшымі ўзорамі вуснай народнай творчасці павінна пачынацца з першых гадоў яго жыцця, так як перыяд раняга і дашкольнага дзяцінства – найбольш спрыяльны этап у развіцці чалавечай асобы. Гаты ўзрост багацейшы па здольнасцях: дзіця хутка і захапляльна пазнае навакольны свет, убірае вялікую колькасць уражанняў. Дзіця вучыцца па іх гукам роднай мовы, іх мелодыі, потым авалодвае ўменнем разумець іх сэнс.
У малых фальклорных формах свет паўстае перад дзецьмі без падману і фальшу. Малыя фальклорныя творы – гэта цудоўнае чаканне радасці, светлае ўспрыманне чалавека і чаканне дабраты і толькі яе. У гэтых творах закладзена мудрасць. Сам тэкст як бы сцеражэ дзіця, як бы гаворыць: дзіця малое, але не прымітыўнае; дзіця бездапаможнае , але ў ім сіла роста; дзіця для матулі, але ўжо не для яе, а для ўсяго свету. Гэтыя зусім маленькія творы філасафічныя па сваёй прыродзе, таму што звернуты ўнутр чалавека. Яны даюць дзецям самыя галоўныя і простыя паняцці аб жыцці, аб людзях. Пачынаючы з самых першых элементарных гукаў, усе дзеянні дзіцяці суправаджаюцца песенькамі, так званымі пацешкамі або забаўлянкамі. Імі дарослыя сучашаюць дзіця, калі яно плача, забаўляць з іх дапамогай, прывучаць да просценькіх гульняў.
Карысны пацешкі, з дапамогай якіх дарослы сцвяржае ў дзіцяці добрыя пачуцці, выхоўвае разуменне прыналежнасці да ўсяго, што вакол яго. Напрыклад:
Хто ў нас добры?
Хто ў нас прыгожы?
Сашанька ў нас добры.
Сашанька прыгожы…
Пацешкі дапамагаюць даросламу наладзіць эмацыянальны кантакт з дзецьмі і ў рэжымным працэсах, і ў гульневай дзейнасці.
Пацешкі з’яўляюцца пачатковым звяном пры азнакамленні дзяцей з першымі казкамі. Па-першае, у кожнай пацешцы дзейнічае адзін ці два героі. Па-другое, пацешка – мастацкі твор, які разлічаны на вобразнае ўспрыманне герояў. Па-трэцяе, пацешка расказвае аб характары героя.
А ў цэлым пацешкі знаёмяць дзіця з навакольным жыццём, адчыняюць перад ім свет гукаў, рухаў, фарбаў, яны даюць дзецям першыя практычныя навыкі, праз іх дзеці засвойваюць маральныя і працоўныя нормы і паняцці.
Падрыхтавала выхавацель Максімовіч Іна Сцяпанаўна