Дыдактычная гульня, як сродак развіцця маўлення дзяцей
Кансультацыя для бацькоў
«Мама, давай пагуляем!». Пагадзіцеся, вы чулігэтую фразу далёка не адзін раз. Пасля яе, міжволі адмахваючыся, спасылаліся на занятасць хатнімі справамі або працай. Дзіця пакрыўджана надзімала губкі, а вы, даўшы яму ў рукі свой мабільны, маглі выйграць для сябе яшчэ трохі часу.
Адзін з галоўных міфаў, што лунае паміж матулі, аб тым, што для гульні з дзецьмі абавязкова спецыяльнае абсталяванне і падрыхтоўка; дарагія, яркія цацкі, навінкі гульняў, якія мітусяцца на экранах ТБ.
Гэта зойме шмат часу – міф нумар два.
На самай справе, існуе нямала гульняў, якія не патрабуюць ад вас спецыяльных часовых і грашовых затрат (вы можаце гуляць, нават рыхтуючывячэру).
Мы разгледзім тыя з іх, якія накіраваны на маўленчае развіццё дзіцяці. Развіццё мовы – гэта не толькі фарміраванне правільнага гукавымаўлення, але і фанематычнага слыху (уменні адрозніваць маўленчыя гукі), граматычнага ладу мовы (у дзяцей часта назіраюцца такія памылкі: «прыгожая» твар, шмат «дрэва»). Гэта і пастаяннае ўзбагачэнне слоўнікавага запасу (напрыклад, дзеці рэдка выкарыстоўваюць у сваёй мове прыметнікі); развіццё звязнай мовы (часта дзеці не могуць расказаць бацькам аб праведзеным у дзіцячым садзе дне, паходзе ў лес і інш.).
Прапаную вам гульні, якія дапамогуць фарміраванню ў вашага дзіцяці ўмення прыгожа, паслядоўна і складна выказваць свае думкі, выкарыстоўваючы максімальна дакладныя для пэўнай сітуацыі словы.