Зусім нядаўна, 21 лютага, мы адзначалі Дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Мова яднае нас у народ, які носіць прыгожае імя – беларусы. У родным слове заключаецца ўсё: гісторыя мінулага, патаемнасць будучага, дзень учарашні, сённяшні і заўтраўшні.
26 лютага 2021 года ў дашкольнай ўстанове прайшоў адкрыты занятак для 2 малодшай групы №1 «Знаёмства з творамі беларускай народнай творчасці (калыханка)».
Праграмныя задачы:
— развiць элементарныя навыкi зносiн на беларускай мове.
— пабуджаць да развiцця ўяулення, творчай актыўнасцi праз гульневую сiтуацыю; да разыгравання лiтаратурных твораў.
— выхоўваць любоў да роднага краю праз маўленне на беларускай мове з дапамогай мастацкiх твораў.