Знойдзем час для гульні!
«Мама, давай пагуляем!». Пагадзіцеся, вы чулі гэтую фразу далёка не адзін раз. Пасля яе, міжволі адмахваючыся, спасылаліся на занятасць хатнімі справамі або працай. Дзіця пакрыўджана надзімала губкі, а вы, даўшы яму ў рукі свой мабільны, маглі выйграць для сябе яшчэ трохі часу.
Адзін з галоўных міфаў, што лунае паміж матулі, аб тым, што для гульні з дзецьмі абавязкова спецыяльнае абсталяванне і падрыхтоўка; дарагія, яркія цацкі, навінкі гульняў, якія мітусяцца на экранах ТБ.